КОДЭКС ЎДЗЕЛЬНІКА
Міжнароднага Грамадскага Руху
«ЗА МАРАЛЬНАСЦЬ!» *

  1. Я паступаю з іншымі так, як хачу, каб іншыя паступалі са мной.
  2. Я не прычыняю шкоды ні чалавеку, ні жывёле, ні Прыродзе.
  3. Я стаўлюся з любоўю і беражлівасцю да блізкіх і да свайго роднага дому - планеты Зямля.
  4. Я за працу на Агульныя Даброты.
  5. Я выбіраю сумленнасць, праўдзівасць і шчырасць, маральную чысціню, прастату і сціпласць у грамадскім і асабістым жыцці.
  6. Я імкнуся да ўзвышэння сваёй свядомасці і пазітыўнага мыслення.
  7. Я прытрымліваюся здаровага ладу жыцця.
  8. Я радуюся дасягненням іншых, як сваім уласным.
  9. Я за братэрства ўсіх народаў.
  10. Я жыву па Сумленнi.


*Любы Кодэкс мяркуе, што чалавек, які пад ім падпісваецца, дае сабе слова гонару, абавязваецца заўсёды дзейнічаць у адпаведнасці з прынятымі абавязацельствамі.
Наш Кодэкс маральнасці - не выключэнне.
Аднак мы разумеем, што змяненне свядомасці носіць паступовы характар: спачатку мы ўсведамляем і прымаем маральныя прынцыпы, на другім этапе - спрабуем паступаць у адпаведнасці з імі (на гэтым этапе мы спраўджваем свае выбары, свае рашэнні і ўчынкі з палажэннямі Кодэкса, усвядамляем свае памылкі - вось для чаго трэба ведаць Кодэкс на памяць, як табліцу множання), і, нарэшце, на трэцім этапе маральныя прынцыпы прарастаюць ў нашай свядомасці настолькі, што мы паступаем толькі маральна і ніяк інакш.
Кодэкс пазначае тыя высокія маральныя прынцыпы, да якіх мы будзем імкнуцца, падпісаўшыся пад ім.